language  

Тэхналогія

Існуе шмат спосабаў роспісу сцен. Мы выкарыстоўваем класічную тэхніку аль фрэска, або маляванне па сырой тынкоўцы.

Пасля прыняцця канчатковага рашэння па кампазіцыі і выканання эскіза, робіцца кардон. Малюнак на ім ва ўсіх дэталях увасабляе задуму мастака ў маштабе будучага роспісу. Паверхня дзеліцца на ўчасткі - дзённыя нормы, у Італіі яны называюцца джарнаты. Контуры пераносяцца на падрыхтоўчы пласт тынкоўкі па кальцы, знятай з кардона. На малюнак, пачынаючы з верху сцяны, каб пазбегнуць пырскаў раствору на ніжнюю частку роспісу, наносіцца пласт вапнавай тынкоўкі, інтонако, ён распісваецца на працягу аднаго дня. Таўшчыня iнтонако, які наносіцца па ніжнім падрыхтоўчым слоі тынкоўкі, вагаецца ад 5 да 8 міліметраў. Інтонако наносіцца на вільготную тынкоўку і старанна разгладжваецца .

 Праца па сырой тынкоўцы даволі працаёмкая і патрабуе спрыту і досведу: як толькі пэндзаль, які да гэтага лёгка слізгаў, пачынае «баранаваць» паверхню і «нашмароўваць» фарбу, роспіс спыняецца, бо фарба ўжо не замацуецца. Пласт тынкоўкі, які застаўся не запісаным, зразаецца наўскос вонкі, новая частка датынкоўваецца да папярэдняга пласту.

У фрэскым жывапісе магчымыя толькі нязначныя выпраўленні, перарабіць яго нельга: няўдалыя месцы проста збіваюцца і працэс роспісу паўтараецца.